Главная страница

Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова


Скачать 1.76 Mb.
НазваниеА. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
АнкорСемянькова. Стылістыка і КБМ.doc
Дата19.09.2017
Размер1.76 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаСемянькова. Стылістыка і КБМ.doc
ТипДокументы
#8758
страница8 из 31
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   31

КАНФЕСІЙНЫ СТЫЛЬ
Канфесійны (царкоўна-рэлігійны) – гэта стыль пропаведзяў свяшчэннікаў і рэлігійнай літаратуры, якая прызначана абслугоўваць духоўныя запатрабаванні вернікаў розных канфесій. Сфера функцыянавання стылю – богаслужэбная і прапаведніцкая дзейнасць. Асноўныя асаблівасці стылю: дакладнасць і лагічнасць, з аднаго боку, абагульненасць, вобразнасць і афарыстычнасць, з другога.

Мовазнаўцы называюць некалькі падстыляў канфесійнага стылю [43]:

1) падстыль перакладаў кніг Бібліі;

2) прапаведніцкі падстыль (выкарыстоўваецца ў жанрах пропаведзі, духоўнай гутаркі ў маўленні свяшчэнніка, які настаўляе на выкананне хрысціянскіх дабрадзецеляў);

3) агіяграфічны падстыль (гэтым падстылем апісваюцца жыціі святых);

4) падстыль царкоўных пасланняў.

Мы гаворым пра вылучэнне такой разнавіднасці маўлення, бо яно абгрунтаванае і апраўданае як наяўнасцю тэкстаў адпаведнага зместу па-беларуску, так і моўнымі спецыфічнымі рысамі гэтых тэкстаў. Назавём спецыфічныя моўныя асаблівасці стылю:

  1. старажытныя геаграфічныя назвы рэлігійнага характару: Калі ў Ярдане хрысьціўся Ты, Госпадзе, тройчы зьявілася пакланеньне [6]; Калі-ж Ісус нарадзіўся ў Віфляеме Юдэйскім у дні цара Ірада, прыйшлі ў Ерузалім магі з усходу і кажуць…; Пасьля пайшоў я ў староны Сірыі і Кілікіі; Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага [33];

  2. уласныя назвы імёны святых і іншых біблейскіх асоб: Праслаўляем цябе сьвяціцелю ойча, Кірыла Тураўскі, Беларускі Златавусны, і славім сьвятую тваю памяць, бо ты молішся за нас да Хрыста Бога нашага [6]; Ты ўваскрос з магілы, падняў памерлых і Адама ўваскрасіў і Ева весяліцца з Твайго ўваскрасеньня [6]; Дзеля гэтага, дастойная Еўфрасіньня Вялікая, князёўна Полацкая, твой дух будзе цешыцца разам з анёламі; Макар Вялікі; Понцкі Пілат; Багародзіца Дзева, Акім і Ганнаі інш. [6]; Марыя Магдаліна, Марыя Якавава, Салямэя, Пётра і інш. [33];

  3. назвы свят: За два дні была Пасха і сьвята праснакоў [33]; Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы [6];

  4. тэматычна абумоўленыя складаныя словы як паказчык мовы кніжнага стылю: Дабравесьце, дабраславёны (дабраславеньне), усячэсная, Алеепамазаньне, Мірапамазаньне, анёл-праведнік, вечнапамятны, усеслаўны, дабрадзейны, чалавекалюбны, богапазнаньне, дабрадатны, срэбралюбства, багабойнасьць, жыцьцядаўца, баганосны, многаміласьцівы (шматміласьцівы), багамольца (багамольніца);

  5. сродкі стварэння слоўнай выразнасці, як правіла, сінонімы і антонімы: Язык – малы ворган, а шмат робіць. З тых жа вуснаў выходзіць дабраславенства і кляцьба. Ня мае так быць, браты мае. Ці цячэ з тае самае крыніцы салодкая і горкая вада? [6]; Любоў будзе ў вас некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра [33]; Наведай і аздараві немачных і хворых [6]; Верны ў малым і ў многім верны, а няверны ў малымняверны і ў многім [33]; І целы нябесныя, і целы зямныя: але інакшая слава нябесных, інакшая зямных; інакшае слава сонца, інакшая слава месяца, інакшая зораў; бо зорка ад зоркі розняцца ў славе [33]; Таму трэба бязупынна маліцца ў радасьцях і пры ўсякіх удачах нашых, маліцца ў горы, бядзе, смутку й турботах [6];

  6. вобразныя сродкі мовы – метафары, параўнанні, эпітэты, перыфразы: Ты джала сьмерці скрышыў, веруючым нябеснае валадарства адчыніў [6]; Бо ты – Хлеб Жыцьця, Крыніца сьвятасьці [6]; Дабраславёная Багародзіца, міласэрдзя дзьверы адчыні нам, каб мы, што на Цябе спадзяёмся, не загінулі, але ад усякага няшчасьця праз Цябе ўратаваліся [6]; Бо лягчэй вярблюду прайсці праз голчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў царства Божае [33]; дзеля гэтага закон сьвят, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая [33]; Дзеля гэтага, падперазаўшы паясьніцу розуму вашага, чувайце й да канца спадзявайцеся на ласку, што прыносіць вам у адкрыцці Ісуса Хрыста [33]; Гэтак і вера, калі ня мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая [33]; Выгляд яго (Ангела Гасподня) быў, як бліскавіца, і вопратка яго белая, як сьнег [33]; Нябёсы весьцяць славу Божую і аб учынках рук Ягоных аглашае прастор [6]; Ён зыйдзе, як дождж пасля касьбы, як кроплі, што навадняюць зямлю [6];

  7. лексічныя паўторы і таўталогія як прыёмы выразнасці: Паводле веры ейнай Ты аздаравіў яе. З гэткаю ж вераю і я зьвяртаюся да Цябе, Лекару ўсіх [6]; Калі-ж па данай нам ласцы маем розныя здольнасьці, дык, калі прароцтва, прароч па меры веры; калі служэньне, служы; калі навучаеш, вучы; калі напамінаеш, напамінай, калі раздаеш, дык у прастаце; калі пастаўлены над другімі, старшынствуй у шчырасці; калі міласэрны, дык у радасьці [33]; Выбач, Госпадзе міласэрны, тым, што нас крыўдзяць; тым, што дабро робяць, дабром адплаці [6]; … і табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, на ўвесь час, і вякі вечныя, Амін [6]; Бо ня той варты, хто сам сябе хваліць, але каго хваліць Госпад [33];

  8. звароткі і звароты: Дзеткі! Захоўвайце сябе ад ідалаў [33]; Найсьвяцейшая Тройца, зьмілуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы ў імя Тваё [6]; Дзякуем Табе, Стварыцелю, што дазволіў нам уважліва выслухаць навуку [6]; Ачысьціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушныя [33]; Агонь і град, сьнег і туман, і ты, вецер бурны, што загад Яго выпраўляеш, вы, горы й узгоркі ўсе, вы, зьверы дзікія і кожна жывёла, вы, гады і птушкі крылатыя, вы, цары зямныя і ўсе народы, князі й усе суддзі зямлі, вы, дзяцюкі, вы, дзяўчаты, вы, старыя ды разам з малымі: хваліце імя Гасподняе, бо толькі ягонае імя вывышшана; бліск яго над зямлёю і небам! [33];

  9. дзеепрыслоўныя звароты як адметная рыса кніжнага маўлення: …бо як бліскавіца, мільгануўшы з аднаго краю неба, да другога краю неба сьвеціць, так будзе Сын Чалавечы [33]; Угледзіўшы-ж Ісуса здалёку, прыбег ды пакланіўся яму [33]; Багата-ж із тых, што ўверавалі, прыходзілі вызнаючы й апавядаючы ўчынкі свае [33]; Прайшоўшы-ж гэныя землі ды многімі словамі навучыўшы іх, прыйшоў у Грэцыю [33]; Увайшоўшы ў сьвятыню, тры разы перахрысціся і кожны раз пакланіся… [6]; Ты ўваскрос на трэці дзень, Ратаўнік, даючы людзтву жыцьцё [6]; Пётр жа, выслаўшы ўсіх, укленчыў і маліўся [33]; Дабраславёны Ты, Хрысьце Божа наш, што мудрымі рыбакоў зрабіў, паслаўшы ім Сьвятога Духа, ды імі злавіў увесь сьвет, Чалавекалюбны, слава Табе [6];

  10. складаныя сказы злучнікавага характару (у выніку часам узнікае полісіндэтон, або шматзлучнікавасць): І будуць знаменьні на сонцы і месяцу і зорах, а на зямлі туга ў народаў ад разрухі, і зараве і забушуе мора [33]; Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце [33]; Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб ішлі і прыносілі плод, і каб плод ваш трываў; каб, што папросіце ў Айца ў імя Маё, даў вам [33]; Ратаўнік і Вызваліцель мой, як Бог, уваскрос з магілы – з путаў земнародных, і вароты пекла зьнішчыў, і Ён уваскрос, як Уладар, на трэці дзень [6];

  11. аднародныя члены сказа: бо гдзе завісьць і сваркі, там ладу няма і ўсе благія ўчынкі… [33]; елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у човен, і прыйшоў патоп і загубіў усіх [33]; Няхай праслаўляецца імя Тваё, Божа сьвяты, бо Ты Ратаўнік і Абаронца душаў і целаў нашых і Табе мы славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, на ўвесь час, і вякі вечныя [6]; Таму зьмілуйся, Госпадзе, і незасудзі мяне грэшнага, але ўчыні са мною паводле міласьці Твае: і няхай будуць на мне гэтыя Сьвятасьці на выздараўленьне, і ачышчэньне, і асьвятленьне, і ахаваньне, і ратунак, і на асьвячаньне душы й цела, на разьвеяньне ўсялякіх благіх мрояў і ўплыву нячыстага, што, думкаю прыхаваны, дзее ў маім целе. Няхай будуць на спадзяваньне й любасьць да Цябе: на паправу і ўмацаваньне жыцьця, на рост цнотаў і дасканаласьці, на выкананьне Тваіх запаветаў, на супольнасьць з Духам Сьвятым, успамога да жыцьця вечнага, на добры адказ на страшным судзе Тваім, а ніколі ня будуць мне ў суд ці засуджэньне. Амін [6];

  12. экспрэсіўны сінтаксіс – разнастайныя стылістычныя фігуры (анафара, эпіфара, кальцо страфы, кампазіцыйны стык, падхват і інш.): Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго на вышынях [6]; Альлілуя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Яго, хвалецеЯго ў цьвярдыні моцы Ягонай; хвалецеЯго за дзеяньні моцы Ягонай; хвалецеЯго за вялікасьць Ягонае велічы! ХвалецеЯго пад трубны гук, хвалецеЯго на псалтыры і гусьлях! ХвалецеЯго з тымпанамі й карагодамі; хвалецеЯго на струнах і жалейках! ХвалецеЯго на цымбалах гучных; хвалецеЯго на цымбалах галосных! Усякае дыханне няхай хваліць Госпада! Альлілуя! [33]; Радуйцеся ў Госпадзе і весяліцеся, пабожныя! Радуйцеся ўсе шчырыя сэрцам [33]; Ахвяра Богу – дух зломлены; зломленым і пакорным сэрцам, о Божа, Ты не пагарджаеш [6].


КАМУНІКАТЫЎНЫЯ ЯКАСЦІ МАЎЛЕННЯ
Да камунікатыўных якасцяў маўлення адносяцца яго правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, багацце, сцісласць, выразнасць і вобразнасць.
ПРАВІЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
Правільнасць маўлення – захаванне літаратурных нормаў у мове і маўленні. Гэтая камунікатыўная якасць ахоплівае ўсе структурныя ўзроўні літаратурнай мовы і забяспечвае яе адзінства, стабільнасць і аўтарытэтнасць. Правільнасць маўлення з’яўляецца асновай маўленчай культуры асобы. Названая якасць дае магчымасць удасканальваць сваё індывідуальнае моўнае майстэрства, моўны густ. Правільнасць маўлення як камунікатыўная якасць фарміруецца ў межах усіх моўных нормаў.
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Арфаэпічныя нормы рэгулююць правільнасць вымаўлення галосных і зычных гукаў, а таксама іх спалучэнняў. Парушэнне арфаэпічных нормаў прыводзіць да арфаэпічных памылак, асноўныя прычыны якіх наступныя:

  1. Недастатковае засваенне нормаў беларускай мовы, уплыў арфаэпіі рускай мовы. Напрыклад, памылкай з’яўляецца вымаўленне на канцы слоў на месцы літары г гука [к]: сто даро[к], сто[к] сена, зялёны лу[к]. У такіх выпадках трэба вымаўляць даро[х], сто[х], лу[х], бо пара па звонкасці / глухасці ў беларускай мове [г] фрыкатыўны – [х], у рускай адпаведна [г] выбухны – [к].

  2. Уплыў арфаграфіі. Напрыклад, цвёрдае вымаўленне [з], [с], [дз], [ц] перад наступнымі мяккімі: [з]мена, [с]мех, [дз]веры, [ц]вёрды; адсутнасць якання ў часціцы не і прыназоўніку без перад націскным складам: [н’э] бачыў, [н’э] хоча, [б’э]з доказаў, [б’э]з сораму.

  3. Уплыў дыялектнай мовы. Напрыклад, у маўленні ўраджэнцаў паўночна-ўсходняй Беларусі сустракаецца дысімілятыўнае аканне: с[і]м’я, в[і]сна.

Асноўныя арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы наступныя:

  1. Усе націскныя галосныя вымаўляюцца выразна, ненаціскныя – менш выразна, а некаторыя з іх змяняюць сваю якасць.

  2. Адносна вымаўлення ненаціскных галосных існуе два меркаванні: адны даследчыкі сцвярджаюць, што ў аддаленых ад націску складах гук [а] некалькі скарачаецца, але не змяняе сваёй якасці і чуецца як [а] (Ф.М. Янкоўскі), другія лічаць, што ў аддаленых ад націску складах галосныя могуць змяняць сваю якасць; калі ж маўленне хуткае, нярэдка назіраецца поўная рэдукцыя (А.М. Андрэеў, Л.Ц. Выгонная).

  3. Поўнае аканне – вымаўленне націскных [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых як [а] у ненаціскным становішчы: таполя – тапалі´ны, рэкі – рачны´, шэпт – шаптáць.

Аканне назіраецца ў іншамоўных агульных назоўніках з фіналямі -аль, -ар (шніцаль, камп’ютар, але ва ўласных назоўніках Потэр, Пітэр, Юпітэр).

У запазычаных словах ненаціскное [э] захоўваецца ў пачатку слоў (элемент, экватар), пасля шыпячых(жэтон), пасля [р], [д], [т], цвёрдага [ц] (рэклама, гардэроб, ветэран, цэнтральны).

У некаторых словах на месцы э вымаўляецца і пішацца ы: аўтарытэт, брызент, áрышт, інжынер, канцылярыя, дрызіна, рызіна, дрымучы, цырымонія, рысора, марыва, почырк, хрысціцца, хрыбет, яблык (-ня, -чны), трыснёг (трысцё), трывога, горыч, чырвоны (-ец), дырыжор, мачы(а)ха, зары(а)ва.

Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, рэ, ра, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў – крыві, крывавы, крывяносны; дровы – дрывотня, дрывасек; глотка – глытаць, глыток; дрогнуць – дрыжаць, дрыжыкі; блохі – блыхасты, блышыны; крошкі – крышыць; хрэст – хрысціцца, хрышчэнне; скро(ы)гат – скрыгатаць, скрыгатанне; бровы – брыво, брывамі; гром – грымець, грымоты; трое – трыма; драмаць – дрымота.

  1. Няпоўнае яканне – вымаўленне [о], [э] (графічна е, ё) пасля мяккіх як [а] (графічна я) у першым складзе перад ненаціскам: пё´ры – пярó, вéна – вянóзны, сем – сямнáццаць, восем – васямнáццаць.

Часціца не і прыназоўнік без таксама падпарадкоўваюцца яканню: [н’а] бáчыў, [н’а] чу´лі, [б’аш] шáпкі, [б’ас] сораму, [б’аз’] лéсу.

У запазычаных словах і пасля г, к, хяканне адсутнічае: метровы, паралелепіпед, сегмент, аперацыя; кефір, герой, Германія, Генадзь, Герасім, Херсон, Туркестан.

Падпарадкоўваюцца яканню даўно запазычаныя словы: дзяжурны, каляндар, сяржант, яфрэйтар, мянтуз, ядловец, яўрэй, ялей, ярмолка, янот, валяр’ян.

  1. Гук [г] у большасці слоў фрыкатыўны. Выбухным (як у рускай мове) ён з’яўляецца толькі ў некаторых запазычаных словах (ганак, гуз, гузік, гвалт, газа, гáрнец, гонта, гэбель, гарсэт, гірсá, рэзгіны, розгі, мазгі, швáгер, агрэст, нягеглы), а таксама ў сярэдзіне слоў перад звонкімна месцы к: э[г]замен, ане[г]дот, ва[г]зал, э[г]зотыка.

  2. Свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад наступнымі мяккімі (акрамя г, к, х) вымаўляюцца мякка: [з’]вер, [з’]мены, [з’jэс’]ці, [с’]мелы, [с’]цябло, [дз’]веры, [дз’]віна, [ц’]вёрды, [ц’]вік, але: [з]гінуць, [с]кептык, [с]хіл.

  3. Перад мяккім [ф’] дапускаецца варыянтнасць у вымаўленні: атма[с’]фера і атма[с]фера, [с’]фінкс і [с]фінкс.

  4. Беларуская мова пазбягае спалучэнняў галосных у межах слова (яны магчымыя толькі на стыку марфем: паабедаць, заасфальтаваць), таму паміж галоснымі ў запазы­чаных словах вымаўляецца ўстаўны гук [j]: фізіёлаг, біятокі, рацыён, радыяцыя – вымаўляем: фізі[йо]лаг, бі[йа]логія, рацы[йо]н, ды[йа]пазон.

  5. Вымаўленне літары і залежыць ад тэмпу маўлення і яе становішча. Пры хуткім і сярэднім тэмпе маўлення яна можа вымаўляцца як [і], [ы], [й], [jі]:




[і]

[ы]

[й]

[jі]

Пасля зычных у сярэдзіне слова: л[і]сце, м[і]ска

У пачатку слова пасля зычных:

з [ы]ванам,

пад [ы]голкамі

Ненаціскное ў пачатку слова пасля галосных: за [й]ванам

Заўсёды ў сярэдзіне слова пасля галоснай: за[jі]ігрываць, за[jі]нтрыгаваць

Заўсёды пасля г, к, х:

сне[х] [і]дзе, Віцебск [і] Полацк

Пасля запазычаных прыставак на зычны: звыш[ы]мклівы, контр[ы]гра, між[ы]нстатуцкі

Пасля галосных на месцы злучніка і:

яна [й] я,

поле [й] луг

Націскны ў пачатку слова пасля галоснай: за [jі]рай,

з-за [jі]х

Зрэдку ў пачатку слова і пасля галосных у запазычаных словах: [і]дэал, [і]ерогліф, за [і]далам

Пасля зычных ў складаных словах: пед[ы]нстытут. борт[ы]нжынер




Пасля мяккага знака, у нескладовага, апострафа:

у Іль[jі], салаў[jі]ны,

у сям’[jі]
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   31


написать администратору сайта