Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
Скачать 1.76 Mb.
|
Жанры навуковага стылю Артыкул – невялікі твор у газеце / часопісе, які змяшчае інфармацыю па розных навуковых пытаннях адпаведных галін ведаў. Аўтарэферат – кароткі пераказ якога-небудзь даследавання, напісаны самім аўтарам. Водзыў – навуковая праца-меркаванне з ацэнкай (водгук на манаграфію). Дапаможнік – кніга для навучання па якім-небудзь адным прадмеце. Дыпломная работа – самастойнае навуковае даследаванне, праведзенае студэнтам. Дысертацыя – навуковая праца, якая публічна абараняецца аўтарам на пасяджэнні вучонага савета для атрымання вучонай ступені. Лекцыя – вусны выклад вучэбнага прадмета, як правіла, у вышэйшай навучальнай установе. Манаграфія – навуковы твор, што даследуе адно якое-небудзь пытанне, асвятляе адну тэму. Рэцэнзія – крытычны водзыў, ацэнка навуковага ці іншага твора (можа быць ацэнка публіцыстычнага, мастацкага твора, а таксама спектакля, кінафільма). Слоўнік – даведачная кніга, якая змяшчае словы (марфемы, словазлучэнні, выразы і пад.), размешчаныя ў пэўным парадку, тлумачыць значэнні ўключаных адзінак, дае розную інфармацыю пра іх ці пераклад на іншую мову, паведамляе звесткі пра пэўныя прадметы. Тэзісы – палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі з дакладаў, лекцый. Энцыклапедыя – навуковы даведачны дапаможнік у форме слоўніка, дзе змешчаны звесткі па ўсіх ці асобных галінах ведаў. Сярод лексічных асаблівасцей навуковага стылю вылучаюцца наступныя: 1) тэрміналагічны характар мовы, што дасягаецца шырокім ужываннем тэрмінаў. Усе тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах, умоўна можна падзяліць на тры групы. Першая – тэрміны агульнанавуковага ўжывання, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах ведаў, напрыклад, слова крызіс – у медыцыне, біялогіі, адаптацыя – у біялогіі, педагогіцы, корань – у медыцыне, біялогіі, лінгвістыцы, а таксама цела, сіла, вузел, карá, рух, жывы, цвёрды, цяжкі. У канкрэтным тэксце такія тэрміны рэалізуюць адно значэнне, уласцівае ім у той галіне ведаў, якой прысвечаны тэкст. Другая група тэрмінаў – вузкаспецыяльныя тэрміны пэўнай галіны навукі, напрыклад, лінгвістычныя тэрміны прэфіксацыя, інтэрфікс, нулявая суфіксацыя, сузалежнае падпарáдкаванне. Трэцяя група – запазычаныя тэрміны, якія перадаюцца сродкамі мовы-крыніцы, напрыклад, homo sapiens ‘чалавек разумны’, singularia tantum ‘адзіночналікавыя’, pluralia tantum ‘множналікавыя’; 2) адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі, усе словы ўжываюцца ў прамым значэнні. Аднак поўнасцю адмаўляць эмацыянальнасць і вобразнасць у названым стылі нельга: яны ўласцівы ў першую чаргу навукова-папулярным тэкстам, а таксама палемічнай і навучальнай літаратуры, бо актывізуюць увагу чытача. Акрамя гэтага многія тэрміны ўзніклі на аснове пераносу, напрыклад, падэшва гары, корань слова; 3) шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі: мысленне, адлюстраванне, гіпотэза, выпарэнне, асаблівасць, замярзанне, правільнасць, аргумент, абстракцыя, значымасць, аспект, функцыя. Абагульнены характар тэкстам надаюць словы звычайна, заўсёды, пастаянна, сістэматычна, рэгулярна, усякі, кожны, любы′; 4) частотнасць складанаскарочаных слоў, якія з’яўляюцца тэрмінамі, напрыклад ЛСГ (лексіка-семантычная група), ФА (фразеалагічная адзінка), ЦНС (цэнтральная нервовая сістэма), ККД (каэфіцыент карыснага дзеяння);
6) наяўнасць фразеалагічных словазлучэнняў тэрміналагічнага характару: санорныя гукі, дзеепрыслоўнае словазлучэнне, адкрыты рад аднародных членаў, перакрыжаванае апыленне, вегетацыйны перыяд, ланцужок харчавання, складаны каташок, шчытападобная залоза. Такія словазлучэнні ўзнікаюць са свабодных спалучэнняў на аснове пераносу, але з цягам часу экспрэсіўнасць і вобразнасць у іх сціраюцца і словазлучэнні становяцца састаўнымі тэрмінамі; 7) адсутнасць нелітаратурнай лексікі – жарганізмаў, дыялектызмаў, размоўных, грубых, лаянкавых слоў. Навуковаму стылю ўласцівы наступныя марфалагічныя рысы:
5) ужыванне складаных слоў з каранёвымі марфемамі грэчаскага і лацінскага паходжання аэра- ‘паветра’, баты- ‘глыбокі’, гала- ‘соль’, геа- ‘Зямля’ (гл. іншыя прыклады ва “Уводзінах” на с. 12): аэрабіёнт, батыскаф, геабатаніка, гідрафобія, сапрафіт; 6) адсутнасць асабовых займеннікаў я, ты, вы. Наяўнасць дадатковых сэнсавых адценняў у займенніка мы, які можа абазначаць ‘мы сумеснасці’ (мы з вамі) і выражаць саўдзел са слухачом ці чытачом. Займеннік мы выкарыстоўваецца таксама для абазначэння любой асобы, чалавека ўвогуле: мы можам прасачыць; мы выявім найбольш ужывальныя формы. Формы 1-й асобы адзіночнага ліку дзеясловаў і займеннік я ў навуковай літаратуры не ўжываюцца, бо ўвага тут сканцэнтравана на змесце выкладу, а не на суб’екце. Нярэдка займеннік ў сказе зусім адсутнічае: Услед за Г. Бучко лічым мэтазгодным раскласіфікаваць першасныя прозвішчы на антрапонімы субстантыўнага і ад’ектыўнага характару (з дысертацыі). Не выкарыстоўваюцца формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку як канкрэтныя, што абазначаюць аўтара маўлення і адрасата. У навуковых жа тэкстах аўтар і адрасат адхілены, бо тут важна не хто гаворыць, а пра што гавораць. Адрасатам навуковай інфармацыі з’яўляецца не канкрэтная асоба, а нявызначанае шырокае кола людзей; 7) частотнасць дзеясловаў незакончанага трывання, якія называюць пастаянную ўласцівасць, дзеянне (дзеяслоў спрагаецца, назоўнік скланяецца, металы ўступаюць у рэакцыю з кіслотамі); 8) ужыванне абстрактных і рэчыўных назоўнікаў у форме множнага ліку, што вядзе да іх канкрэтызацыі і тэрміналагізацыі: блакітныя гліны, санорныя гукі, актыўныя кіслароды, высокія тэмпературы, шумы ў сэрцы; 9) перавага аналітычнай (складанай) формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання прыметнікаў над сінтэтычнай (простай): найбольш распаўсюджаныя, больш эфектыўныя, менш прадуктыўныя. Пры гэтым найбольш характэрна ўтварэнне найвышэйшай ступені пры дапамозе прыслоўяў найбольш, найменш, зрэдку далучаецца слова вельмі, слова ж сáмы практычна не выкарыстоўваецца. Сінтэтычная форма амаль не ўжываецца, бо з’яўляецца эмацыянальнай; 10) высокая частотнасць састаўных адыменных злучнікаў і прыназоўнікаў пры дапамозе, у сувязі з, у адпаведнасці з, у параўнанні з, у якасці, у выніку, па прычыне, на аснове, у адносінах, у залежнасці ад; 11) перавага адносных прыметнікаў над якаснымі і прыналежнымі: Славяне, як правіла, даюць сваім дзецям кананічныя імёны, што прыйшлі да нас разам з прыняццем хрысціянства; Знешняя форма, гучанне ўласнага імені нярэдка з’яўляецца паказчыкам таго, прадстаўнік якой народнасці або нацыянальнасці перад намі; Як вядома, славянскім і іншым антрапанімным сістэмам здаўна ўласціва традыцыя называць чалавека па месцы яго нараджэння або жыхарства; 12) прадуктыўнасць формаў роднага склону назоўнікаў, якія пераважаюць над астатнімі формамі і выступаюць, як правіла, у ролі азначэння: тэмпература замярзання, рэакцыя далучэння, асіміляцыя гукаў, супастаўленне нашых назіранняў з матэрыяламі дыялектных атласаў. Нярэдка назіраецца нанізванне формаў роднага склону, напрыклад: вывучэнне тэрытарыяльных асаблівасцей размяшчэння прозвішчаў; не кожная прымета можа выступаць у якасці семантычнага ядра лексіка-семантычнай групы; адносна першага спосабу аб’яднання слоў. Пасля роднага склону па частотнасці ўжывання стаяць формы назоўнага і вінавальнага склонаў; у складзе пасіўных канструкцый распаўсюджаны формы творнага склону: адкрыты Дарвінам, вынайдзены Мендзялеевым, сфармуляваны Арыстоцелем. Імкненне да інфармацыйнай насычанасці дыктуе наступныя сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю:
2) сярод злучнікавых сказаў найчасцей ужываюцца складаназалежныя, для якіх характэрна наступнае: асноўную інфармацыйную нагрузку нясе даданая частка, галоўная ж пазбаўлена ці амаль пазбаўлена зместу і служыць для пераходу ад адной думкі да другой. Тыповымі з’яўляюцца наступныя канструкцыі ў ролі галоўнай часткі: Варта адзначыць, што…; Неабходна падкрэсліць, што…; Вартай увагі падаецца думка, што…; Матэрыял даследавання паказвае, што…; Нашы назіранні выявілі, што… Замест прыведзеных вышэй складаназалежных могуць выкарыстоўвацца таксама складаныя бяззлучнікавыя сказы тыпу Варта адзначыць наступнае: …; Матэрыял даследавання паказвае наступнае: …; Нашы назіранні выявілі наступнае: …; 3) частотнасць сказаў з састаўным іменным выказнікам, што абумоўлена задачай навуковых тэкстаў – вылучаць прыметы, уласцівасці, якасці даследаваных з’яў і прадметаў; 4) шырокае выкарыстанне пабочных канструкцый, прыслоўяў, злучнікаў па-першае, па-другое, такім чынам, значыць, з аднаго боку, з другога боку, затым, таму, пагэтаму, у выніку, так, нарэшце, якія лагічна звязваюць часткі тэксту;
Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што неагульнадаступнасць навуковага стылю – гэта не характэрная яго рыса, а вынік індывідуальнага стылю прац асобных аўтараў, якія, імкнучыся да залішняй “навуковасці”, злоўжываюць спецыяльнай тэрміналогіяй. М.Я. Цікоцкі прыводзіць наступны прыклад двух тоесных па змесце сказаў, першы з якіх напісаны зразумелай навуковай мовай, а другі – псеўданавуковым (гелертэрскім) стылем: Сустракаючыся часта ў спалучэнні з дзеясловам, дапаўненне ператвараецца з неабавязковага члена дзеяслоўнага комплексу ў абавязковы. Фрэквенцыйнасць аб’ектыўнай дэтэрмінацыі дзеяслова садзейнічае трансфармацыі аб’екта з факультатыўнага ў аблігатарны кампанент вербальнага комплексу [53, с. 263]. Чытачу прыкладаў, падобных на апошні, прыходзіцца пераадольваць не толькі цяжкасці зместу, але і цяжкасці формы падачы. Таму адной з галоўных задач, якія стаяць перад навукоўцамі, неабходна лічыць імкненне выкладаць даступна, гэта значыць падаваць матэрыял так, каб пры адпаведнай падрыхтоўцы чытача разуменне ім зместу не выклікала цяжкасцей. ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ СТЫЛЬ Публіцыстычны стыль – функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі, агітацыйна-прапагандысцкіх выступленнях. Названы стыль выконвае дзве функцыі: інфармацыйную (паведамленне пра навіны, падзеі, з’явы грамадскага жыцця) і агітацыйную (фарміраванне грамадскай думкі, правядзенне ў жыццё пэўнай палітыкі, ідэалогіі). Публіцыстычныя творы ўздзейнічаюць на розум чытачоў і слухачоў шляхам лагічных доказаў і экспрэсіўнага пераканання, а на пачуцці – праз эмацыянальнасць і вобразнасць мовы. Публіцыстыка – гэта слоўнае мастацтва, дзе важна не толькі, што гаворыцца, але і як гаворыцца. У публіцыстыцы адкрыта выяўляецца пазіцыя аўтара, які не толькі апісвае падзеі і факты, але і выражае свае адносіны да іх. Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка названага стылю адрознівае яго ад навуковай і афіцыйна-справавой мовы. Сярод агульных рыс публіцыстыкі варта адзначыць таксама агульнадаступнасць, падкрэслены сацыяльны характар, уключэнне элементаў іншых стыляў, стандартызаванасць, часам нават шаблоннасць выражэння думкі. З усіх функцыянальных стыляў публіцыстычны – самы разгалінаваны. У ім вылучаюць наступныя падстылі:
Выбар моўных сродкаў абумоўлены не столькі падстылем, колькі жанрам публіцыстыкі. Жанры таксама дзеляцца на групы:
Жанры публіцыстычнага стылю Інфармацыйныя жанры: Інтэрв’ю – гутарка журналіста з адной ці некалькімі асобамі па якіх-небудзь актуальных пытаннях. Мае патрэбу ў дэталі, у цікавай фактычнасці, якая не проста ўпрыгожвае матэрыял, а надае сваёй нечаканасцю дадатковую сэнсавую нагрузку, дазваляе ўбачыць з’яву з нечаканага боку. Задача, якая стаіць перад карэспандэнтам, – апрацаваць мову так, каб яна падыходзіла да кніжна-літаратурнай нормы і ў той жа час мела адценне размоўнага стылю, каб за праўкамі не прапала індывідуальнасць маўлення субяседніка; Інфармацыя – кароткае паведамленне пра становішча спраў у пэўнай галіне, аб чыёй-небудзь дзейнасці; Рэпартаж – аператыўнае паведамленне ў друку, на радыё ці тэлебачанні пра якія-небудзь здарэнні, падзеі, сведкам ці ўдзельнікам якіх з’яўляецца сам карэспандэнт; Хроніка – кароткае паведамленне пра значны факт (падзею), абавязкова з указаннем на дату, месца (мае, як правіла, гістарычны характар). Аналітычныя жанры (ім уласціва абагульненне фактаў, вывады): Агляд – некалькі кароткіх паведамленняў пра з’явы, падзеі, факты, якім-небудзь чынам аб’яднаныя паміж сабой (агляд падзей культуры – сферай, можа быць звязаны часам, месцам: мінскія / віцебскія навіны і г.д.); Артыкул – публіцыстычнае сачыненне на актуальную, злабадзённую тэму (абавязкова мае сюжэт: завязка (уступ), фактычна замацаванае развіццё думкі, вывады (развязка)); Карэспандэнцыя – паведамленні пра падзеі, дасланыя аднекуль у газету, часопіс; Рэцэнзія – крытычны водзыў на раней змешчаны ў перыёдыцы матэрыял або на спектаклі, выставы ці інш. падзеі грамадска-культурнага жыцця; Ліст (пісьмо) – пішацца ў адвольнай форме, ацэнка чытачом / слухачом сучасных з’яў, фактаў, падзей сацыяльнага, грамадска-палітычнага характару. Мастацка-публіцыстычныя жанры(мастацкае асэнсаванне сацыяльных, грамадска-палітычных, гістарычных, культурных падзей, фактаў): Замалёўка – аповед звычайна невялікага памеру (эмацыянальна-эсэістычнага характару) пра жыццё, сусвет, з’явы з разнастайнымі філасофскімі вывадамі; часам мае дачыненне да ўласнага жыцця карэспандэнта; |